16.01.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед У Віцебскім абласным судзе 5 снежня 2022 года ў закрытым рэжыме асудзілі палітзняволенага Дзмітрыя Каханоўскага паводле ч. 3 арт. 352 (Неправамоцнае завалоданне камп’ютарнай інфармацыяй), ч. 3 арт. 130 (Распальванне іншай сацыяльнай варожасці), ч. 3 арт. 203-1 (Незаконныя дзеянні ў дачыненні інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных дадзеных) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Яўгеній Буруноў асудзіў Дзмітрыя на шэсць гадоў і шэсць месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыма.
Пра вынік суда стала вядома камандзе MAYDAY TEAM.
Дзмітрый Каханоўскі — інжынер-сістэматэхнік Магілёўскага аддзялення "Белтэлекама”, быў затрыманы на працоўным месцы 28 кастрычніка 2021 года. Мае дзіця.
Згодна з абвінавачваннем, мужчына нібыта “здабываў з базы асабістыя дадзеныя сілавікоў, дзяржслужачых, суддзяў”. Следства сцвярджае, што ўсяго было 46 падобных эпізодаў. Дзмітрый быў змешчаны ў СІЗА-1, на пачатку лістапада 2022 г. пераведзены ў віцебскі СІЗА-2.
3 студзеня 2023 г. КДБ уключыў палітвязня ў спіс "асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці".
Падтрымайце палітвязня: ПК № 1. 211440, г. Наваполацк, вул. Тэхнічная, 8 (Дзмітрый Леанідавіч Каханоўскі)