17.01.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні, дыфамацыя У Гомельскім абласным судзе 16 студзеня асудзілі Аляксандра Пугача паводле ч. 1 арт. 130 (Распальванне іншай сацыяльнай варожасці), ч. 1 арт. 366 (Гвалт або пагроза гвалта ў дачыненні службовай асобы), ч. 1 арт. 368 (Абраза Лукашэнкі), арт. 369 (Абраза прадстаўніка ўлады) Крымінальнага каодэкса. Суддзя Руслан Царук прызначыў мужчыну тры з паловай гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму і кампенсацыю маральнай шкоды памерам 10000 рублёў і 100 базавых велічыняў.
Аляксандр Пугач быў затрыманы 17 жніўня 2022 года супрацоўнікамі ГУБАЗіКа па падазрэнні ў злачынстве паводле арт. 130 КК (распальванне варожасці), ч. 1 арт. 366 КК (гвалт або пагроза ў дачыненні да службовай асобы), арт. 369 КК (абраза прадстаўніка ўлады), арт. 368 КК (абраза Лукашэнкі).
Згодна з версіяй следства, Аляксандр Пугач "з кастрычніка 2020 года па сакавік 2022 года ў Telegram абражаў кіраўніка дзяржавы, а таксама прадстаўнікоў улады, у тым ліку генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь, у сувязі з выкананнем імі службовых абавязкаў". Цяпер Аляксандр знаходзіцца ў гомельскім СІЗА.
Падтрымаць палітвязня: СІЗА-3. 246003, г. Гомель, вул. Кніжная, 1А (Аляксандр Уладзіміравіч Пугач)
Крыніца: Палітвязня асудзілі на тры з паловай гады калоніі за абразу Лукашэнкі і генеральнага пракурора