19.01.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед У Мінскім гарадскім судзе ў закрытым рэжыме 19 студзеня асудзілі Віктара Савашэвіча паводле ч. 3 арт 130 (Распальванне іншай сацыяльнай варожасці) і ч. 6 арт. 16 (Саўдзел у злачынстве) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Сяргей Хрыпач прызначыў Віктару 11 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ў калоніі ўзмоцненага рэжыма.
Віктару паставілі ў віну стварэнне і адміністраванне канала ў Тэлеграме “23.34”, у якім размяшчалася інфармацыя пра беларускіх суддзяў. Таксама Віктара абвінавацілі ў "пасобніцтве наўмысным дзеянням адміністратараў і ўдзельнікаў шэрагу іншых дэструктыўных Тэлеграм-каналаў, якія накіраваныя на ўзбуджэнне сацыяльнай варожасці і варажбы па прызнаку іншай сацыяльнай прыналежнасці і якія пацягнулі цяжкія наступствы", паведамляецца ў тэлеграм-канале Генеральнай пракуратуры.