23.01.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед Інга і Карына Рэйдольф і Уладзімір Зубец. Суд Першамайскага раёна Мінска 19 студзеня вынес прысуд адразу траім жыхарам Бабруйска, абвінаваціўшы іх у арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушылі грамадскі парадак, альбо ўдзеле ў такіх дзеяннях паводле ч.1 арт 342 Крымінальнага кодэкса.

Справу разглядаў суддзя Максім Трусевіч.

Інга і Карына Рэйдольф былі затрыманыя 13 кастрычніка, Уладзімір Зубец – 5 верасня 2022 года. Спачатку сёстрам прысудзілі адміністрацыйны арышт тэрмінам на 15 сутак у Бабруйску, пасля якога абвінавачаныя на волю не выйшлі. Да суда ўтрымліваліся ў СІЗА №1 Мінска.

У верасні 2020 года праваабарончая супольнасць Беларусі прызнала Зубца палітзняволеным, а ў лістападзе сясцёр Інгу і Карыну.

Па матэрыялах абвінавачання, Інга, Карына і Уладзімір прымалі актыўны ўдзел у нядзельных акцыях пратэсту ў Мінску ў 2020 годам. Іншых падрабязнасцяў справы пакуль няма.

Суд пастанавіў пакараць Інгу і Карыну Рэйдольф абмежваннем волі без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу (“хатняя хімія”) тэрмінам на два гады. Прысуд Уладзіміру Зубцу пакуль невядомы.

Інга і Карына вызваленыя ў залі суда.

Крыніца: У Мінску судзілі жыхароў Бабруйска за ўдзел у нядзельных акцыях пратэсту