23.01.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, дыфамацыя У Кастрычніцкім судзе Гродна 14 снежня 2022 года асудзілі Андрэя Мацонка павдоле ч. 1 арт. 368 (Абраза Лукашэнкі) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Дзмітрый Кедаль прызначыў мужчыну адзін год пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Андрэя абвінавацілі ў тым, што ён з мабільнага тэлефона ў сацсетцы “Одноклассники” пакінуў публікацыю з выявай і тэкстам, якія “прыніжаюць гонар і годнасць асобы, абразлівую інфармацыю і негатыўную адзнаку” Лукашэкні.

Таксама мужчыну паставілі ў віну, што ён у сваіх публікацыях абвінаваціў Лукашэнку ў здзяйсненні цяжкіх злачынстваў паводле ч. 3 арт. 424 (Злоўжыванне ўладай альбо службовымі паўнамоцтвамі) і ч. 3 арт. 426 (Перавышэнне ўлады альбо службовых паўнамоцтваў) Крымінальнага кодэкса.

Публікацыі Андрэя на старонцы заўважыў супрацоўнік міліцыі падчас маніторынгу сацыяльных сетак.

Мужчына прызнаў віну часткова і паведаміў, што частку публікацый, якія ставяць яму ў віну, размясціў у сябе на старонцы, калі знаходзіўся за межамі Беларусі. Але да гэтага падчас допыта паведаміў, што гэтыя ж публікацыі з верасня 2020 па сакавік 2021 размясціў, знаходзячыся па месцы прапіскі ў Гродна.

Андрэй раскаяўся ў здзейсненым.

Андрэй Мацонка мае на ўтрыманні непаўнагадовае дзіця.

Крыніца: Гарадзенца асудзілі на год калоніі за абразу Лукашэнкі. Мужчына пакінуў некалькі допісаў у Аднакласніках