23.01.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, дыфамацыя У судзе Пружанскага раёна 28 снежня 2022 года асудзілі Максіма Міцкевіча паводле арт. 369 (Абраза прадстаўніка ўлады) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Вадзім Мазоль прызначыў Максіму два гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу (“хатняй хіміі”).
Максім быў затрыманы з 8 па 10 лістапада 2022 года. Далей яму змянілі меру стрымання на падпіску аб нявыездзе.
Пружанскі суд абвінаваціў мужчыну ў тым, што ён 29 красавіка 2021 года пад публікацыяй у тэлеграм-канале пакінуў абразлівыя каментары на адрас супрацоўнікаў дзяржорганаў па каардынацыі знешнепалітычнай і знешнеэканамічнай дзейнасці.
Мужчына прызнаў віну і раскаяўся ў здзейсненым.
Максім Мацкевіч мае сярэднюю адукацыю, працаваў распрацоўшчыкам сыравіны на пружанскім прадпрыемстве.
Крыніца: Пружанца асудзілі на два гады "хатняй хіміі" за абразу прадстаўніка ўлады