24.01.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, дыфамацыя У Маскоўскім судзе Брэста 3 студзеня асудзілі Наталлю Малец паводле арт. 369 (Абраза прадстаўніка ўлады) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Інна Клышпач прызначыла жанчыне год і шэсць месяцаў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу (“хатнюю хімію”).
Справу жанчыны разглядалі 30 снежня 2022 года і 3 студзеня 2023 года. Пад вартай Наталля знаходзілася з 8 па 10 лістапада 2022 года.
9 сакавіка 2021 года Наталля перайшла па спасылцы з Фэйсбука ў Тэлеграм. У месенджары пад адной з публікацый яна пакінула каментар у дачыненні прадстаўнікоў улады, у тым ліку супрацоўнікаў органаў дзяржаўнай бяспекі.
Паводле заключэння лінгвістычнай экспертызы, якую правялі 13 кастрычніка 2022 года, каментар Наталлі прызналі негатыўнай ацэнкай прадстаўніка ўлады.
Жанчына цалкам прызнала сваю віну і раскаялася ў здзейсненым. Яе тэлефон маркі Samsung Galaxy A51 канфіскавалі ў даход дзяржавы, як сродак здзяйснення злачынства.
Крыніца: Пенсіянерку з Брэста асудзілі на паўтара года “хатняй хіміі” за каментар у Тэлеграме