24.01.2023 Тэгі: крымінальны пераслед, дыфамацыя Суд Ленінскага раёна Гродна 23 студзеня вынес прысуд Даніілу Зайцу, абвінаваціўшы яго ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак (ч.1 арт 342 Крымінальнага кодэкса), абразе прадстаўніка ўлады (арт. 369) і гвалце, альбо пагрозе ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў (арт. 364).
Судовы працэс, які пачаўся 20 студзеня, вёў суддзя Руслан Гурын.
Данііла Зайца, які працаваў у Гарадзенскім філіале “Белтэлекама” затрымалі за некалькі каментароў у сацыяльных сетках напачатку кастрычніка 2022 года і змясцілі да суда пад варту.
Сёння суд пастанавіў прызнаць Зайца вінаватым і прысудзіў яму па сукупнасці пакаранняў пазбаўленне волі ва ўмовах агульнага рэжыму тэрмінам на два гады.
Падрабязнасці крымінальнай справы пакуль невядомыя.
Крыніца: Гарадзенца асудзілі за абразу і пагрозу гвалту ў дачыненні да супрацоўніка міліцыі