25.01.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, грамадства, скаргі, палітвязні Апеляцыйную скаргу па справе "вясноўцаў" Марфы Рабковай, Андрэя Чапюка і яшчэ васьмі палітвязняў разглядзяць 28 лютага. Пра гэта стала вядома з ліста палітзняволенага Акіхіры Гаеўскага-Ханады.
Пакуль палітвязні чакаюць апеляцыю ў СІЗА, іх можна падтрымаць грашовымі пераводамі і пасылкамі. Нагадаем, што пасля пераводу ў калонію рабіць гэта змогуць толькі сваякі.
Нагадаем, 6 верасня ў Мінску абвясцілі прысуд адразу дзесяці палітвязням. Суддзя Сяргей Хрыпач прызначыў ім наступныя тэрміны: Аляксандр Францкевіч — 17 гадоў, Акіхіра Гаеўскі-Ханада — 16 гадоў, Марфа Рабкова — 15 гадоў, Аляксей Галаўко — 12 гадоў, Павел Шпетны, Мікіта Дранец, Аляксандр Казлянка, Андрэй Чапюк — па 6 гадоў, Андрэй Марач, Даніла Чуль — па 5 гадоў.
Падтрымайце палітвязняў лістамі салідарнасці, грашовымі пераводамі, пасылкамі і тэлеграмамі па адрасе:СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2
|
Крыніца: Праз месяц разглядзяць апеляцыю па справе Марфы Рабковай, Андрэя Чапюка і яшчэ васьмі палітвязняў