26.01.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні У Абласным судзе Гродна 21 лістапада 2022 года асудзілі палітзняволенага Іллю Краўчэўскага паводле 10 артыкулаў: ч. 1 арт. 342 (Актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак), ч. 1 арт. 368 (Абраза Лукашэнкі), арт. 188 (Паклёп), ч. 1 арт. 293 (Арганізацыя масавых беспарадкаў), ч. 2 арт. 366 (Гвалт альбо пагроза ў дачыненні службовай асобы, якая выконвае службовыя абавязкі, альбо іншай асобы, якая выконвае грамадскі абавязак), ч. 2 арт. 367 (Паклёп у дачыненні Лукашэнкі), ч. 1 арт. 130 (Распальванне іншай сацыяльнай варожасці), арт. 369 (Абраза прадстаўніка ўлады), ч. 3 арт. 203-1 (Незаконныя дзеянні у дачыненні інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных дадзеных), арт. 364 (Гвалт альбо пагроза прымянення гвалту ў дачыненні супрацоўніка органаў унутраных справаў). Суддзя Ігар Собалеў прызначыў Іллю восем гадоў і шэсць меяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыма.
Крымінальную справу Іллі разглядалі цягам сямі пасяджэнняў.
Мужчыну дадалі ў спіс асобаў датычных да тэрарыстычнай дзейнасці. Яму забароненыя грашовыя пераводы.
Вядома, што падчас суду ён не прызнаў віну паводле арт. 342 і арт. 364 Крымінальнага кодэксу.
Падтрымайце палітвязня: Турма № 1. 230023, г. Гродна, вул. Кірава, 1 (Ілля Пятровіч Краўчэўскі)
Крыніца: Палітвязня асудзілі на 8,5 гадоў калоніі паводле 10 артыкулаў