27.01.2023 Тэгі: крымінальны пераслед, дыфамацыя Мінскі гарадскі суд разгледзеў справу 38-гадовага палітзняволенага жыхара сталіцы Сяргея Бушыка, абвінавачанага ў распальванні іншай варожасці па ч.1 арт. 130 і ў абразе прадстаўніка ўлады па арт. 369 Крымінальнага кодэкса.
Справу разглядала суддзя Святлана Чарапанава.
Палітзняволены Сяргей Бушык быў затрыманы 1 кастрычніка 2021 па крымінальнай справе, узбуджанай за каментарыі ў Інтэрнэце пасля гібелі ў перастрэлцы ў Мінску супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і it-спецыяліста Андрэя Зельцэра.
Вядома, што ў пачатку снежня палітвязня перавялі з жодзінскай турмы ў Мінскі СІЗА-1.
Суд, які адбыўся 7 снежня, прызнаў Сяргея Бушыка вінаватым і прызначыў яму па сукупнасці абвінавачанняў канчатковае пакаранне ў выглядзе двух гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Крыніца: У Мінску вынесены яшчэ адзін прысуд па "справе Зельцэра"