30.01.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, дыфамацыя У судзе Лідскага раёна 26 студзеня асудзілі Юрыя Брэйву паводле ч. 1 арт. 368 (Абраза Лукашэнкі), ч. 1 арт. 342 (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Уладзімір Федаровіч прызначыў Юрыю два гады і шэсць месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Разгляд справы пачаўся 25 студзеня.

Юрыя затрымалі 24 лістапада 2022 года першапачаткова за каментары ў сацсетках. Мужчына мае на ўтрыманні дзіця.

Крыніца: Лідчаніна асудзілі на два з паловай гады калоніі за абразу Лукашэнкі і ўдзел у пратэстах