30.01.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні, ціск, рэпрэсіі 28-гадовага юрыста Яўгена Папакуля асудзілі да года пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Вырак агучыў 24 студзеня 2023 года Дзмітрый Карсюк у судзе Цэнтральнага раёна Мінска.
Мужчыну прызналі вінаватым паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса за ўдзел у трох Маршах у жніўні-кастрычніку 2020 года. У судзе яму паставілі ў віну тое, што ён неаднаразова выходзіў на праезную частку і не прыслухаўся да патрабаванняў міліцыянтаў спыніць удзел у мірных сходах.
Вядома, што Яўген Папакуль прызнаў віну.
"Мінсктранс" заявіў пазоў пра кампенсацыю матэрыяльнай шкоды ў памеры больш за 47, 7 тысячаў, ён будзе разгледжаны ў межах грамадзянскай вытворчасці.
Папакуль быў затрыманы ў жніўні 2022 года.
Крыніца: Юрыста Яўгена Папакуля асудзілі да года калоніі за ўдзел у трох Маршах