30.01.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні, рэпрэсіі У судзе Ваўкавыскага раёна 26 студзеня разглядзелі крымінальную справу супраць аднаго з адміністратараў тэлеграм-канала "Армія з народмам" Сяргея Ярашэвіча, асуджанага раней да пяці з паловай гадоў калоніі. Яго абвінавацілі паводле ч. 1 арт. 411 Крымінальнага кодэкса (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы). Суддзя Мікалай Сяргейка прызнаў палітвязня вінаватым і яму яшчэ дзевяць месяцаў пазбаўлення волі.
Сяргей — адзін з адміністратараў тэлеграм-каналу "Армія з народам", а таксама муж даверанай асобы Святланы Ціханоўскай і палітзняволенай Антаніны Канавалавай. Ён вярнуўся ў Беларусь пасля затрымання жонкі, перад гэтым выехаў, бо адчуваў небяспеку. У выніку яго затрымалі 2 кастрычніка 2020 года і змясцілі пад варту.
Мужа і жонку абвінавацілі ў "падрыхтоўцы да ўдзелу ў масавых беспарадках" і ў "падрыхтоўцы беспарадкаў". Мінскі абласны суд 7 траўня 2021 года прызнаў іх вінаватымі і прысудзіў па пяць з паловай гадоў калоніі. На судзе яны цалкам не прызналі сваю віну. У Антаніны і Сяргея на волі засталіся двое маленькіх дзяцей: Ваня і Насця.
Мінск: пачаўся суд па справе тэлеграм-канала "Армія з народам"
Іх абвінавачваюць у падрыхтоўцы да ўдзелу ў масавых беспарадках, у падрыхтоўцы беспарадкаў.
Тэрмін палітвязня накіравалі адбываць у папраўчую калонію № 11 у Ваўкавыску. Вядома, што адміністрацыя калоніі неаднаразова змяшчала Сяргея ў ШІЗА, а потым перавяла яго ў ПКТ.
Нядаўна стала вядома, што супраць Сяргея ўзбудзілі новую крымінальную справу — за "злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі". 26 студзеня суддзя Ваўкавыскага раёна Мікалай Сяргейка прызначыў Ярашэвічу яшчэ дзевяць месяцаў зняволення. Цяпер палітвязня этапуюць у баранавіцкі СІЗА-6, дзе будуць утрымліваць, пакуль прысуд не ўступіць у сілу.
Па дадзеных праваабаронцаў, за апошнія два гады як мінімум 46 палітзняволенага перавялі на турэмны рэжым і супраць яшчэ 18 распачалі новыя крымінальныя справы па арт. 411 КК.
Беларусы на «крытай»: як палітвязняў працягваюць пераследаваць у калоніях
Крыніца: Палітвязню Сяргею Ярашэвічу, асуджанаму да 5,5 годоў калоніі, дадалі яшчэ 9 месяцаў зняволення