31.01.2023 Тэгі: адміністратыўны пераслед, ціск, рэпрэсіі, экстрэмізм У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 31 студзеня 2023 года збірае факты палітычнага пераследу беларусаў – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.
Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:
|
У Магілёве затрыманы музыка Аляксандр Бурак
Паводле інфармацыі @MAYDAYMog, здарылася гэта ў чацвер, 26 студзеня, пасля чаго суд пастанавіў арыштаваць мужчыну на 10 сутак за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў».
Вядома, што нядаўна Аляксандр перанёс аперацыю.
27 студзеня ў Мінску была затрыманая Аляксандра Рыбчык
Акалічнасці затрымання невядомыя.
У Беларусі прызналі «экстрэмісцкімі» сацсеткі ўкраінскага дэпутата Аляксея Ганчарэнкі
Адпаведнае рашэнне 23 студзеня прыняў суд Ленінскага раёну Магілёва.
Ганчарэнка вядомы сваёй крытыкай Лукашэнкі і падтрымкай беларускага дэмакратычнага руху.
Таксама ў «экстрэмісцкі» спіс дадалі ўкраінскі youtube-канал «Телеканал Прямий», які мае больш за 2,36 млн падпісантаў.
Відэаролік з расследаваннем забойства Паўла Шарамета ў Беларусі прызналі "экстрэмісцкім"
Суд Цэнтральнага раёну Мінска 30 студзеня прызнаў «экстрэмісцкімі матэрыяламі» відэаролік «Новыя факты забойства Паўла Шарамета | Новые факты убийства Павла Шеремета», які быў апублікаваны амаль 1,5 гады таму.
У Беларусі новае "экстрэмісцкае фармаванне" — volkovysk.by
Такое рашэнне прынятае КДБ 24 студзеня.
Чарговае папаўненне Спіса экстрэмісцкіх матэрыялаў
У яго трапілі:
Telegram-каналы і чаты «OMG Марьина Горка», «Гос. Террор»;Старонка карыстальніка «Руслан Кулевич», выдання MOST і праекту «Супольнасць чыгуначнікаў Беларусі» ва ўсіх сацсетках.Суполка ва «Укантакце» «Новости Гродно | Grodno.news»;TikTok-акаўнт «Андрей Паук»;Telegram-стыкеры з Адольфам Гітлерам.
Інфармацыя дапаўняецца
Крыніца: Новыя затрыманні, "экстрэмісцкія" матэрыялы і "фармаванні": хроніка пераследу 31 студзеня