01.02.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, дыфамацыя У судзе Бабруйскага раёна і Бабруйска 23 студзеня асудзілі Анатоля Цепцікава паводле ч.1 арт. 368 (Абраза Лукашэнкі) Крымінальнагакодэкса. Суддзя Антон Дудуль прызначыў Анатолю два гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Анатоля затрымалі 25 кастрычніка 2022 года за распіцце спіртных напояў у грамадскім месцы. Знаходзячыся ў дзяжурным пакоі міліцыі чыгуначнага вакзала ў Бабруйску, ён некалькі разоў выказваў абразы на адрас Лукашэнкі.
Мужчына цалкам прызнаў віну.
Анатолю 59 гадоў, ён жыхар Светлагорска.
Крыніца: Мужчыну ў Бабруйску асудзілі на два гады калоніі за абразу Лукашэнкі