03.02.2023 Тэгі: крымінальны пераслед Суд Фрунзенскага раёна Мінска асудзіў адразу трох жыхароў сталіцы за арганізацыю і падрыхтоўку дзеянняў, якія груба парушылі грамадскі парадак, альбо ў актыўным удзеле ў іх (ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса). Гэта бізнес-аналітык Іван Зыскуноў, спецыяліст па маркетынгу Аліна Аўдзіенка і часова беспрацоўны Андрэй Кацібнікаў.
Справу разглядала суддзя Наталля Бугук.
Усе трое прынялі ўдзел у нядзельнай акцыі пратэсту у Мінску ў 2020 годзе. Па матэрыялах следства, Зыскуноў, Аўдзіенка і Кацібнікаў “дзейнічаючы сумесна і ўзгоднена групай асоб адзін з адным і з іншымі неўстаноўленымі асобамі, прынялі актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, груба парушалі грамадскі парадак, не падпарадкоўваліся законным патрабаванням прадстаўнікоў улады - супрацоўнікаў АУСа, а таксама пацягнулі парушэнне працы транспарту і прадпрыемстваў".
Пры гэтым выкарыстоўвалі ў якасці пратэстнай сімволікі плакат і палотнішча бел-чырвона-белага колеру, блакавалі і заступалі шлях транспартным сродкам, у выніку чаго вышэйпаказаныя дзеянні пацягнулі парушэнне працы грамадскага транспарту.
Абвінавачаныя прызналі сваю віну часткова.
Аб чарговым прысудзе па “народным” артыкуле праваабаронцам стала вядома толькі зараз,
Суд прызнаў усіх трох вінаватымі і 27 траўня 2022 года вынес пакаранне ў выглядзе абмежаванне волі без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу тэрмінам на тры гады кожнаму. Таксама суд прызнаў грамадзянскі пазоў прадпрыемства “Мінсктранс” аб спагнанні маёмаснай шкоды ў суме 5 839 рублёў.
Усіх траіх вызвалілі з-пад арышту ў залі суда