03.02.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед У судзе Дзяржынскага раёну 20 студзеня асудзілі Дзмітрыя Бубена паводле ч. 1 арт. 342 (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Раман Крыловіч прызначыў Дзмітрыю два гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую установу адкрытага тыпу (“хатняй хіміі”).
Разгляд крымінальнай справы пачаўся 18 студзеня. Рашэнне вынеслі праз два дні, 20 студзеня.
Крыніца: Мужчыну асудзілі на два гады "хатняй хіміі" па "народным" артыкуле