06.02.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, дыфамацыя У судзе Маларыцкага раёну 24 студзеня асудзілі Юрыя Шыльца паводле арт. 369 (Абраза прадстаўніка ўлады). Суддзя Вольга Смірнова прызначыла Юрыю тры месяцы арышту і 250 рублёў кампенсацыі маральнай шкоды участковаму. Дзяржабвінавачанне прадстаўляла пракурор Вольга Бурштын.

Юрый Шылец
Юрый Шылец. Фота са старонкі "Вконтакте" Юрыя Шыльца

Юрыя Шыльца змясцілі пад варту 28 снежня 2022 года.

Як паведамляе “Брэсцкая вясна”, мужчыну абвінавацілі ў тым, што ён запісаў і апублікаваў відэаролік у TikTok, у якім абразіў мясцовага ўчастковага, лейтэнанта міліцыі, Дзмітрыя Цівунова. Так, 5 кастрычніка 2022 года Юрый выклікаў Цівунова для дапамогі ў рашэнні сямейнага канфлікту. Участковы паабяцаў прыехаць, але не з’явіўся. Тады Шылец на эмоцыях у нецвярозым стане і запісаў відэа. У ім ён выказаўся, што міліцыя працуе дрэнна і абразіў Цівунова.

У матэрыялах справы паведамлялася, што ролік паспелі паглядзець 10 чалавек.

Крыніца: Мужчыну з Маларыты асудзілі на тры месяцы арышту за ролік у TikTok пра участковага