07.02.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні Сёння ў Мінскім абласным судзе пачынаюць судзіць былую выкладчыцу МДЛУ Наталлю Дуліну. Яе абвінавачваюць паводле ч. 1 арт. 361-4 (Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці), ч. 1 арт. 342 (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) Крымінальнага кодэкса.

Наталля была затрымана на пачатку кастрычніка 2022 г. у межах крымінальнай справы за ўдзел у пратэстах (арт. 342 Крымінальнага кодэксу).

Затрымлівалі яе мінімум шэсць сілавікоў. Да гэтага цягам года Наталлю затрымлівалі чатыры разы і судзілі паводле палітычна матываваных адміністрацыйных артыкулаў.

У сярэдзіне лістапада 2022 г. стала вядома, што Наталлю абвінавачваюць у садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці паводле арт. 361-4 КК.

Наталля Дуліна — былая дацэнтка кафедры італьянскай мовы МДЛУ, сябра Каардынацыйна рады. Яна падтрымала забастоўку і пратэсты студэнтаў. 

Крыніца: Сёння пачынаюць судзіць былую выкладчыцу МДЛУ Наталлю Дуліну