07.02.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні У судзе Цэнтральнага раёна Мінска 7 лютага асудзілі палітзняволенага Юрыя Хрысталюбава паводле ч. 1 арт. 342 (Арганізацыя ці падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць гармадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх). Суддзя Юліана Шчэрба прызначыла Юрыю два гады і шэсць месяцаў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу (“хатняй хіміі”).

Юрый Хрысталюбаў — былы студэнт ЕГУ, быў затрыманы 21 кастрычніка 2022 года. Спачатку яго арыштавалі на 15 сутак, а пасля прад'явілі абвінавачванне паводле крымінальнай справы за ўдзел у паслявыбарчых пратэстах (арт. 342 Крымінальнага кодэксу).

Пасля затрымання Юрыя ў праўладным тэлеграм-канале з ім апублікавалі пакаяльнае відэа. Паводле сілавікоў, хлопец нібы ўдзельнічаў у паслявыбарчых акцыях пратэсту і перакрываў рух транспарту. Таксама яны сцвярджалі, што з Юрыем у 2020 годзе нібыта звязваліся спецслужбы Літвы і прапаноўвалі грошы за ўдзел у пратэстах.

Падтрымайце палітвязня: СІЗА-1. 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2 (Юрый Аляксеевіч Хрысталюбаў)

Крыніца: Былога студэнта ЕГУ асудзілі на два з паловай гады "хатняй хіміі" за ўдзел у паслявыбарчых пратэстах