08.02.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед Сяргей Козел У судзе Кастрычніцкага раёна Мінска 7 лютага вынесены прысуд жыхару Моталя Сяргею Козелу, абвінавачанаму ў арганізацыі  і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушылі грамадскі парадак паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу.

Справу разглядаў суддзя  Аляксандр Рудэнка.

Сяргей Козел быў затрыманы напачатку снежня 2022 года і да суда змешчаны ў СІЗА №1.

Вядома, што да затрымання Сяргей працаваў настаўнікам гісторыі ў мінскай школе № 30. Мужчына скончыў гістфак БДУ і яшчэ са школьных гадоў вельмі захапляецца вывучэннем гісторыі.

За ўдзел у акцыі пратэсту 26 кастрычніка 2020 годзе быў пакараны адміністрацыйным арыштам на 14 сутак.

Суд прызнаў яго вінаватым і прысудзіў да абмежавання волі без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу тэрмінам на тры гады ("хатняя хімія").

Сяргея вызвалілі з-пад арышту ў залі суда.

Крыніца: Настаўніка гісторыі за ўдзел у акцыі пратэсту ў 2020 годзе прысудзілі да "хатняй хіміі"