09.02.2023 Тэгі: крымінальны пераслед, дыфамацыя Суд Цэнтральнага раёна Мінска 27 студзеня вынес прысуд 36-гадоваму Алегу Юшкевічу, якому інкрымінаваныя публічныя абразы Аляксандра Лукашэнкі (ч.1 арт. 368), суддзі (арт. 391) і прадстаўнікоў улады (арт. 369 Крымінальнага кодэкса).

Справу разглядаў суддзя Дзмітрый Карсюк.

Па матэрыялах следства, абвінавачаны з лістапада 2020 года па сакавік 2022 года з выкарыстаннем мабільнага тэлефона ў чатах Telegram-каналаў, прызнаных судом экстрэмісцкімі матэрыяламі, апублікаваў 17 каментароў абразлівага характару з нецэнзурнай лаянкай на адрас суддзі, супрацоўнікаў органаў унутраных спраў і іншых прадстаўнікоў улады, а таксама кіраўніка дзяржавы.

У судовым пасяджэнні Юшкевіч прызнаў сваю віну ў поўным аб'ёме. Растлумачыў, што здзейсніў злачынствы пад уплывам антыдзяржаўных інфармацыйных крыніц, паколькі не правяраў дакладнасць размешчаных у іх звестак.

Суд прызначыў Юшкевічу пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін два гады са штрафам у памеры 200 базавых велічынь (7,4 тыс. рублёў).

Крыніца: 17 каментароў абразлівага характару