09.02.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед У судзе Дрыбінскага раёну 1 лютага асудзілі Уладзіслава Мазурава і Іллю Кавалёва паводле арт. 370 (Здзек над дзяржаўнымі сімваламі) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Людміла Новікава прызначыла Уладзіславу і Іллю тры месяцы арышту кожнаму.
Іх абвінавацілі ў тым, што 27 кастычніка 2022 года хлопцы, знаходзячыся ў нецвярозым стане, сарвалі чырвона-зялёны сцяг, які вісеў на будынку Цемналесскага сельскага клуба. Пры гэтым яны зламалі дрэўка. Затым, вяртаючыся з аг. Цёмны лес па месцы жыхарства, хлопцы зладзілі фатасесію са сцягам.
Уладзіслаў і Ілля цалкам прызналі віну. Кавалёў “выбачыўся перад беларускім народам за свой учынак”.
Пра хлопцаў вядома няшмат. Ілля Кавалёў – грамадзянін іншай краіны. Пра Мазурава вядома, што ён мясцовы жыхар ўзростам 22 гады.
Крыніца: У Дрыбіне двум хлопцам прысудзілі па тры месяцы арышту за сарваны чырвона-зялёны сцяг