09.02.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні, дыфамацыя У Мінскім абласным судзе 8 лютага асудзілі палітзняволеную Кацярыну Хулхачыеву паводле ч. 1 арт. 130 (Распальванне іншай сацыяльнай варожасці), ч. 1 арт. 368 (Абраза Лукашэнкі), арт. 369 (Абраза прадстаўніка ўлады) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Ірына Майко прызначыла Кацярыне два гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму і штраф 100 базавых велічыняў (3700 рублёў). Тэрмін знаходжання пад вартай цалкам пакрыў тэрмін прусуду. Кацярыну выпусцілі на волю ў зале суда.
Суд праходзіў у закрытым рэжыме.
Кацярыну Хулхачыеву затрымалі 29 верасня 2021 года за каментары пасля гібелі Андрэя Зельцэра.
Летась напрыканцы студзеня дзяўчыну завочна адлічылі з Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага універсітэту. Кацярына мае маленькага сына.