14.02.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, дыфамацыя У судзе Кобрынскага раёну 16 студзеня асудзілі Уладзіміра Балцянкова паводле ч. 1 арт. 368 (Абраза Лукашэнкі) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Таццяна Каберская прызначыла Уладзіміру тры гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую установу адкрытага тыпу (“хіміі”).

Суд Кобрынскага раёну

Уладзіміра абвінавацілі ў тым, што ён пакінуў абразлівы каментар у сацсетцы “Вконтакте” пад допісам пра Лукашэнку. У допісе было размешчана фота апошняга і тэкст яго выступу “па тэме вайсковых дзеянняў на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь”. Уладзімір пакінуў каментар са старонкі і тэлефона сваёй сястры, калі быў у яе ў гасцях.

Мужчына цалкам прызнаў сваю віну.

Крыніца: “Сродкам выяўлення негатыўнай ацэнкі з’яўляецца лексема Б.”: кобрынца асудзілі на тры гады “хіміі” за абразу Лукашэнкі