14.02.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед У судзе Ленінскага раёну 24 студзеня асудзілі Ганну Смалян паводле ч. 1 арт. 342 (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Юлія Шут прызначыла Ганне два гады і шэсць месяцаў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкртага тыпу (“хатняй хіміі”).
Ганну затрымалі 8 верасня 2022 года. Яе абвінавацілі ў тым, што ў 2020 годзе жанчына ўдзельнічала ў пратэсным маршы, выходзіла на праезную частку праспекта Незалежнасці ў Мінску і перашкаджала руху грамадскага транспарту. Сілавікі апазналі Ганну па фотаздымках з яе тэлефона.
Сведкам на судзе выступіў бацька жанчыны. Ён ахарактаразаваў яе станоўча.
У судовай пастанове паведамляецца, што Ганна напісала яўку з пакаяннай. Але на момант напісання заявы ў сілавікоў было была дастатковая колькасць доказаў яе ўдзелу ў пратэстах, а менавіта фотаздымкі з тэлефону. Таму яўку з пакаяннай суд прызнаў як чыстасардэчнае прызнанне.
Жанчына цалкам прызнала сваю віну і раскаялася ў здзейсненым. Ганну вызвалілі ў зале суда.
Крыніца: Мінчанку асудзілі на два з паловай гады "хатняй хіміі" за ўдзел у пратэсным маршы