16.02.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, дыфамацыя, вайна ва Украіне У Гомельскім абласным судзе 15 лютага асудзілі Паўла Ракоцу паводле ч. 1 арт. 130 (Распальванне іншай сацыяльнай варожасці), ч. 1 арт. 368 (Абраза Лукашэнкі), арт. 369 (Абраза прадстаўніка ўлады) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Анатоль Сотнікаў прызначыў Паўлу год і шэсць месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

pavel-rakoca_1.jpg
Павел Ракоца. Фота са старонкі Паўла "Вконтакте"

"Гомельская вясна" паведаміла, што судовы працэс праходзіў у закрытым рэжыме, таму падрабязнасці справы невядомыя.

pavel-rakoca_skryn-z-sacsetak.jpg
Фота са старонці Паўла Ракоцы "Вконтакте"

Павел Ракоца жыхар Гомеля, вучыўся ў Гомельскім дзяржаўным універсітэце імя Францыска Скарыны. Актыўны гулец у квіз. С пачаткам поўнамасштабнага ўварвання Расіі ва Украіну мужчына на сваёй старонцы “Вконтакте” актыўна выказваўся супраць вайны. Пазней яго старонку заблакавалі па рашэнні Генпракуратуры РФ. Антываенныя выказванні Паўла ў сацсетках маглі стаць прычынай абвінавачвання яго ў распальванні іншай сацыяльнай варожасці.  

Падтрымайце Паўла: СІЗА-3, вул. Кніжная, 1А, г. Гомель, 246003 (Павел Аляксандравіч Ракоца)

Крыніца: Гамельчуку, які выказваўся супраць вайны, прызначылі паўтара года калоніі