02.03.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед Брэсцкім абласным судом 23 лютага разгледжаная крымінальная справа ў дачыненні да 28-гадовага Радзівона Качаткова, абвінавачанага ў распальванні іншай сацыяльнай варожасці паводле ч.1 арт. 130 Крымінальнага кодэкса.
Справу разглядаў суддзя Сяргей Беразюк.
Радзівон Качаткоў скончыў БНТУ ў Мінску, ва ўніверсітэцкія гады захапляўся баскетболам і стрытболам. Затым некаторы час жыў за мяжой, а пасля вырашыў вярнуцца ў Беларусь. Неўзабаве, напачатку студзеня 2023 года, яго затрымаў ГУБАЗіК. Каментары, якія залічваюцца яму ў віну, датаваныя 2020 годам.
Па матэрыялах абвінавачання, Качаткоў у жніўні 2020 года, маючы намер на ўзбуджэнне ў насельніцтва іншай сацыяльнай варожасці і варожасці ў адносінах да супрацоўнікаў органаў унутраных спраў, вырабіў і размясціў у чатах месенджара "Телеграм" паведамленні, якія маюць негатыўную ацэнку і змяшчаюць выказванне пабуджальнага характару, якое заклікае да гвалтоўных дзеянняў у дачыненні да супрацоўнікаў АУС.
У судовым пасяджэнні абвінавачаны віну ў здзяйсненні злачынства прызнаў цалкам.
Суд прызначыў яму пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін два гады і 6 шэсць месяцаў з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Крыніца: У Берасці за распальванне сацыяльнай варожасці асудзілі Радзівона Качаткова