06.03.2023 Тэгі: крымінальны пераслед, экстрэмізм Фота ілюстратыўнае. Гомельскі абласны суд у закрытым пасяджэнні вынес прысуд 26-гадоваму слесару абласнога цэнтра Арцёму Бабкову, абвінаваціўшы яго ў садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці паводле ч.1 арт.361-4 Крымінальнага кодэкса. Прысуд быў вынесны яшчэ 23 лістапада мінула года, але вынікі сталі вядомыя толькі зараз.

Справу разглядаў суддзя Мікалай Доля.

Да суда Бабкоў знаходзіўся на волі, пад паручальніцтвам.

Па матэрыялах абвінавачання, Бабкоў, у лютым 2022 года размясціў у сацыяльных сетках публікацыю з відэазапісам перамяшчэння транспартных сродкаў ваенізаваных расійскіх падраздзяленняў, якія перасоўваліся па тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, з указаннем іх месцазнаходжання.

Затым, з дапамогай мабільнага тэлефона разаслаў яго ў тэлеграм-каналы, у тым ліку ў прызнаныя судом “экстрэмісцкімі фармаваннямі”.

Суд прызнаў 23 лістапада Бабкова вінаватым і прызначыў яму пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі  на тэрмін два гады ва ўмовах анульнага рэжыму.

Арцёма Бабкова ўзялі пад варту ў залі суда.

Крыніца: Асудзілі гамельчука, які распаўсюдзіў відэа з перасоўваннем расійскай ваеннай тэхнікі