09.03.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед У судзе Лідскага раёна 10 лютага асудзілі Іллю Мазоля паводле ч. 1 арт. 342 (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Аляксандр Мішураў прызначыў Іллю адзін год і шэсць месяцаў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу (“хіміі”).
Іллю абвінавацілі ў тым, што ён са свайго мабільнага тэлефона пакінуў у тэлеграм-чаце “Ліда 97%” каментары і відэа “з мэтай узбуджэння ў неабмежаванай колькасці карыстальнікаў месенджара “Тэлеграм” пачуцця неабходнасці ўдзелу ў несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах”. Суд расцаніў дзеянні Іллі, як арганізацыю дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак.
Мужчына цалкам прызнаў віну. Яго мабільны тэлефон канфіскавалі ў даход дзяржавы.
Крыніца: Мужчыну асудзілі на паўтара года "хіміі" за каментары ў тэлеграм-суполцы "Ліда 97%"