14.03.2023 Тэгі: крымінальны пераслед, дыфамацыя 46-гадовага жыхара г. Гродна вінавацяць у публічнай абразе Аляксандра Лукашэнкі (ч.1 арт. 368), а таксама ў распальванні іншай сацыяльнай варожасці і варажнечы (ч. 1 арт. 130 Крымінальнага кодэкса.
Алег Завадскі па матэрыялах абвінавачання з чэрвеня 2020 года па красавік 2022 са свайго мабільнага тэлефона размясціў у мэсэнджары Telegram публікацыі, у якіх даваў відавочна негатыўную ацэнку прэзідэнта. У паведамленнях выкарыстоўвалася ненарматыўная лексіка. У іх абвінавачаны таксама заклікаў да гвалту ў дачыненні да вайскоўцаў расійскай Федэрацыі і Рэспублікі Беларусь, супрацоўнікаў праваахоўных органаў, распальваў нацыянальную і сацыяльную варожасць.
15 лютага Камітэт дзяржаўнай бяспекі ўнёс ягонае прозвішча ў спіс «Асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці»
Крымінальную справу пачнуць разглядаць у Гарадзенскім абласным судзе 27 сакавіка.
Суддзя - Віталь Кулеш.
Крыніца: Прызначаная дата суда над гарадзенскім “тэрарыстам” Алегам Завадскім