23.03.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед У судзе Ленінскага раёна 27 лютага асудзілі Уладзіміра Веразубава паводле ч. 1 арт. 342 (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Юлія Шчоткіна прызначыла Уладзіміру тры гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу (“хатняй хіміі”).
Уладзіміра абвінавацілі ва ўдзеле ў акцыях пратэсту ў Мінску ў 2020 годзе і перакрыцці руху грамадскага транспарта. Таксама мужчыну паставілі ў віну выкарыстанне бел-чырвона-белай стужкі і жэста перамогі. Уладзіміра апазналі па фотаздымках, якія ён рабіў на акцыі пратэсту і затым апублікаваў на сваёй старонцы у “Вконтакте”.
Мужчына цалкам прызнаў віну.
Намеснік пракурора Ленінскага раёна Мінска заявіў пазоў аб спагнанні з Веразубава на карысць Мінсктранса маёмаснай шкоды памерам 86515 рублёў. Пазоў будзе разглядацца ў парадку грамадзянскай вытворчасці.
Уладзімір Веразубаў мае вышэйшую адукацыю. Працаваў спецыялістам у таварыстве з абмежаванай адказнасцю.