24.03.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед Суд Пухавіцкага раёна 2 сакавіка вынес прысуд 24-гадоваму жыхару Мар’най Горкі Максіму Аўчарэнку па справе прапаганды і публічнаму дэманстраванню нацыстскай сімволікі і атрыбутыкі (арт. 341-1 Крымінальнага кодэкса).
Справу разглядаў суддзя Сяргей Васілеўскі.
Як сцвярджае бок абвінавачання, Аўчарэнка ў красавіку і кастрычніку 2022 года быў прыцягнуты да адказнасці па ч.1 і ч. 2 арт. 19.10 КаАП за публічнае дэманстраванне з выкарыстаннем сеткі інтэрнэт нацысцкай сімволікі і атрыбутыкі.
Першапачаткова Максіма затрымалі 12 кастрычніка праз тое, што ён “радаваўся смерцям расейскіх вайскоўцаў” і “абразіў Лукашэнку". Пазней хлопцу прызначылі суткі, пасля якіх ён напісаў твіт: "Адседзеў 40 сутак у ЦІП на Акрэсціна і ні пра што не шкадую. Пазнаёміўся з лепшымі людзьмі Беларусі”.
Пасля накладання другога адміністрацыйнага спагнання ў лістападзе 2022 года са свайго мабільнага тэлефона Xiaomi RedMi Note 10 зноў размясціў у сацыяльнай сетцы Twitter малюнак з нацысцкай сімволікай, аднесены да перыяду нацысцкай Германіі (1933-1945 гады). Насамрэч, гэтая сімволіка тычылася расійскіх вайскоўцаў.
Суд прызнаў Максіма вінаватым і прызначыў яму пакаранне ў выглядзе абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу на тэрмін два гады.
Тэлефон, як сродак здзяйснення злачынства, канфіскаваны ў даход дзяржавы.
Крыніца: "Неаднаразова дэманстраваў нацысцкую сімволіку..." у дачыненні да расійскіх вайкоўцаў