28.03.2023 Тэгі: крымінальны пераслед, экстрэмізм Анастасія Падгайская Брэсцкі абласны суд 4 красавіка пачне разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да 31-гадовай жыхаркі Баранавіч Анастасіі Падгайскай, якая размяшчала ў тэлеuрам-каналах звесткі аб становішчы ў рэгіёнах Расійскай Федэрацыі і Беларусі. Яе абвінавачваюць у садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці ч.1 арт. 361-4 КК).

Справу будзе разглядаць суддзя Андрэй Васілюк.

Дзяўчыну затрымалі напрыканцы 2022 года і да суда змясцілі ў СІЗА Брэста.

Вядома, што Падгайская ў кастрычніку 2022 года неаднаразова перасылала фота - і відэафайлы з тэкставымі паведамленнямі ў бот дэструктыўнага Telegram-канала экстрэмісцкага фарміравання.

Інфармацыя, адпраўленая ёй, змяшчала звесткі аб абстаноўцы ў рэгіёнах Расійскай Федэрацыі і Рэспублікі Беларусь, а таксама аб праводзімых планавых мерапрыемствах на агульнавайсковых палігонах.

Крыніца: Прызначаная дата суда над жыхаркай Баранавіч, якая дасылала інфармацыю ў каналы пра абстаноўку на вайсковых палігонах