04.04.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, вайна ва Украіне У Магілёўскім абласным судзе 27 сакавіка асудзілі Уладзіслава Папова паводле ч. 1 арт. 361-4 (Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Алена Картавенка прызначыла Уладзіславу два гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Магілёўскі абласны суд

Уладзіслава абвінавацілі ў тым, што ён з 24 па 25 лютага 2022 года рабіў фота і відэа ваеннай тэхнікі, вайскоўцаў, а таксама ваеннага аэрадрома ў Бабруйску. Пасля Уладзіслаў пераслаў не менш за 9 відэафайлаў і фотаздымкаў у тэлеграм-канал, прызнаны “экстрэмісцкім”.

Крыніца: 20-гадовага хлопца асудзілі на два гады калоніі за перадачу фота ваеннай тэхнікі