05.04.2023 Тэгі: правы чалавека, аналітыка Міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International апублікавала даклад за 2022 год па сітуацыі з правамі чалавека ва Ўсходняй Еўропе, Цэнтральнай Азіі і Паўдзённым Каўказе. Асобная ўвага ў ім нададзена Беларусі.
2022 год запомніцца ў Еўропе і Цэнтральнай Азіі як год, калі Расея вяла поўнамаштабнае ваеннае ўварванне ва Украіну, падчас якога здзяйсняла ваенныя злачынствы і патэнцыйныя злачынствы супраць чалавечнасці, справакаваўшы самую вялікую хвалю бежанцаў у Еўропе пасля Другой сусветнай вайны.
У Беларусі па-ранейшаму сурова абмяжоўваліся правы на свабоду выказвання меркаванняў, аб'яднанняў і сходаў. Адбылося як мінімум адно смяротнае пакаранне. Катаванні і іншыя віды жорсткага абыходжання ўжываліся паўсюдна і бяскарна. Судовая сістэма служыла прыладай для прыгнечання іншадумства, а судовыя працэсы насілі несправядлівы характар. Нацыянальныя і рэлігійныя меншасці падвяргаліся дыскрымінацыі. Уцекачы і мігранты сутыкаліся з гвалтам, адбываліся іх выдачы.
Супраць тысяч людзей былі ўзбуджаныя крымінальныя справы, у тым ліку за выказванне падтрымкі Украіне, за паведамленні аб перамяшчэннях расейскіх войскаў і вайсковай тэхнікі і за крытыку ўладаў. Адбыліся адвольныя затрыманні 40 незалежных журналістаў, а тым, хто ўжо адбываў пакаранні, былі прад'яўленыя новыя абвінавачанні. Па стане на канец года з-за сваёй прафесійнай дзейнасці за кратамі знаходзіліся 32 журналісты.
Гадавы даклад Amnesty International па сітуацыі з правамі чалавека за 2022 год
Крыніца: Гадавы даклад Amnesty International па сітуацыі з правамі чалавека за 2022 год