05.04.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні, рэпрэсіі Стала вядома, што 27 студзеня 2023 году да пяці гадоў пазбаўлення волі асудзілі Арцёма Зубракова. Яго прызналі вінаватым паводле ч. 3 арт. 130 (Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці альбо варажнечы), ч. 3 арт. 203-1 (Незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі пра асабістае жыццё і персанальныя дадзеныя).

Справу ў закрытым рэжыме разгледзела суддзя Алена Бачышча.

Арцём Зубракоў — супрацоўнік "Белагра", які быў затрыманы напрыканцы верасня 2022 году разам з калегамі. Паведамлялася, што крымінальныя справы заведзеныя на чатырох з іх, а затрымана было каля 20. Праўладныя крыніцы пісалі, што супрацоўнікі прадпрыемства актыўна пратэставалі, пачынаючы з 2020 году. Падчас вобшуку восенню 2022 году ў іх вынята атрыбутыка і мэбля ў бчб-колерах. 

Арцём Зубракоў адзначаў, што яго затрымалі за падпіскі на "забароненыя" тэлеграм-каналы і перасылку "экстрэмісцкіх" матэрыялаў. 

Крыніца: Супрацоўніка "Белагра" асудзілі да пяці гадоў калоніі