06.04.2023 Тэгі: суды, палітвязні, рэпрэсіі На дадзены момант у Беларусі налічваецца 1487 палітвязні, а колькасць іх павялічваецца штотыднёва. Пры гэтым кожны месяц некалькі дзясяткаў палітвязняў выходзяць з месцаў зняволення або па заканчэнні тэрміну, або пасля суда да накіравання ў ПУАТ ці пачатку адбыцця тэрміну на "хатняй хіміі". Па дадзеных "Вясны", у сакавіку на волю выйшлі мінімум 17 палітвязняволеных, 12 з якіх цалкам адбылі свае тэрміны, а пяць чалавек былі асуджаныя да "хатняй хіміі" і вызваленыя з СІЗА. За што палітзняволеныя адбывалі тэрміны і колькі іх утрымлівалі ў месцах няволі — распавядае "Вясна" ў штомесячным дайджэсце. 

Палітвязень Дзмітрый Цімашэнка — 2 гады, 3 месяцы і 15 дзён у зняволенні

Дзмітрый Цімашэнка ў судзе. Фота

Гамяльчук быў асуджаны па артыкуле аб гвалце ў дачыненні да міліцыянта (арт. 364 Крымінальнага кодэксу). Згодна з абвінавачваннем, 15 лістапада на пратэстай акцыі Цімашэнка ўдарыў па руцэ міліцыянтку Наталлю Сінкевіч, якая здымала грамадзянаў, і тэлефон выпаў з яе рук і разбіўся. 19 лютага 2021 года суд прызнаў Дзмітрыя вінаватым і прызначыў2,5 гады пазбаўлення волі. Таксама яму прызначылі выплаціць кампенсацыю маральнай шкоды пацярпелай міліцыянтке 1000 рублёў

Тэрмін палітвязень адбываў у шклоўскай калоніі № 17. Ён цалкам адбыў тэрмін і раніцай 4 сакавіка выйшаў на волю. Вядома, што ў лютым яго змяшчалі ў ШІЗА на 20 сутак.

Блогер Дзмітрый Цімафееў — 1 год, 8 месяцаў і 14 дзён у зняволенні

Дзмітрый Цімафееў, фота 6tv.by

У судзе Чыгуначнага раёна Віцебска 18 лістапада разглядзелі справу аб змене пакарання палітзняволенаму баранавіцкаму блогеру на больш жорсткае. Суд пастанавіў перавесці палітвязня з ПУАТ у папраўчую калонію тэрмінам на тры месяцы і 15 дзён.

З чэрвеня палітвязня ўтрымлівалі больш за 70 сутак у штрафным ізалятары па надуманых прычынах, а на судзе ён заявіў пра невыносныя ўмовы ўтрымання ва ўстанове. За час зняволення ў Дзмітрыя вельмі сапсавалася здароўе: пачаліся сур'ёзныя праблемы з зубамі, выявілі хранічны дыябет і грыжу.

Тэрмін палітвязень адбываў у папраўчай калоніі № 3.

Палітвязень Аляксандр Кулага — 1 год, 11 месяцаў і 27 дзён у зняволенні 

Фота: Гомельская Вясна.

Жыхару Брагіна прысудзілі 2 гады «хіміі» за тое, што ён 16 жніўня 2020 года ў прыёмным аддзяленні бальніцы ў прысутнасці міліцыянтаў і медыкаў выказаў абразы на адрас Лукашэнкі ў выглядзе грубых, нецэнзурных словаў.

Свой тэрмін Аляксандр адбываў у папраўчай установе адкрытага тыпу № 48.

Палітвязень Іван Кузюр — 1 год, 5 месяцаў і 6 дзён у зняволенні

Івана затрымалі 29 верасня 2021 года ў межах рэзананснай "справы Зельцара". 12 верасня ў судзе Іванаўскага раёна палітвязня прызналі вінаватым паводле арт. 369 Крымінальнага кодэкса (Абраза прадстаўніка ўлады) і асудзілі да 2 гадоў калоніі, а таксама штрафу ў 100 базавых велічыняў (3200 рублёў).

Тэрмін палітвязень адбываў у наваполацкай калоніі № 1.

Палітвязень Марк Васількоў — 1 год, 4 месяцы і 7 дзён у зняволенні 

Марк Васількоў. Скрыншот з пакаяльнага відэа МУС

Жлобінца затрымалі 5 лістапада 2021 года. Яго абвінавацілі ў актыўным удзеле ў дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак паводле арт 342 КК. 17 студзеня 2022 года суд прызначыў Марку 1,5 года «хіміі».

З 11 лютага 2022 года Васількоў адбываў тэрмін у ПУАТ № 29.

Палітвязень Максім Цішкевіч — 1 год, 10 месяцаў у зняволенні 

Максіма затрымалі 21 красавіка 2021 года ў Мінску па крымінальнай справе аб групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак (арт. 342 КК). Паводле абвінавачвання, Максім у ноч з 9 на 10 жніўня 2020 года знаходзіўся на праспекце Машэрава, дзе далучыўся да іншых пратэстоўцаў, выходзіў на праезную частку дарогі, публічна выкрыкваў лозунгі, гучна пляскаў у далоні і размахваў рукамі, а таксама дэманстраваў абразлівыя жэсты ў бок супрацоўнікаў міліцыі.

16 жніўня 2021 года суддзя Цэнтральнага раёна Мінска Дзмітрый Карсюк асудзіў яго на два гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.

Тэрмін Максім адбываў у папраўчай калоніі № 3 у Віцебску. 

Палітзняволены Дзяніс Максімаў — 1 год, 5 месяцаў і 10 дзён у зняволенні

Дзяніс быў асуджаны да двух гадоў калоніі па крымінальнай справе, распачатай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і IT-спецыяліста Андрэя Зельцэра. Таксама яму прызначылі штраф у памеры 200 базавых велічыняў.

У лістападзе 2022 года КДБ унёс Дзяніса ў спіс «асобаў, датычных да тэрарыстычнай дзейнасці».

Свой тэрмін Максімаў адбываў у бабруйскай калоніі № 2.

Палітзняволены Максім Плятнёў — 9 месяцаў і 13 дзён у зняволенні

Максім Плятнёў

Палітвязня асудзілі да года калоніі за "апаганьванне будынкаў і псаванне маёмасці" (арт. 341 КК РБ).

У віну гродзенцу паставілі тое, што ён нанёс сем надпісаў на кіёск, электрападстанцыі, будынкі цепласетак і шматпавярхоўкі. Раней Максіма прыцягвалі да адміністрацыйнай адказнасці па так званых "народных" артыкулах.

У лістападзе Плятнёва перавялі з гарадзенскай турмы ў магілёўскую ПК-15, дзе ён адбыў свой тэрмін да канца.

Палітвязень Раман Агнішчанка — 1 год, 5 месяцаў і 9 дзён у зняволенні

Раман Агнішчанка

Раман быў затрыманы ў Брэсце па крымінальнай справе, узбуджанай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі ў мінскай кватэры супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і it-спецыяліста Андрэя Зельцэра. Вядома, што незадоўга да затрымання хлопец ажаніўся.

28 верасня 2022 года суддзя Марыя Аліферук асудзіла Агнішчанку да двух гадоў зняволення ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму, а таксама штрафу памерам 100 базавых велічыняў (3 200 рублёў).

Палітвязень Пётр Канстанцінаў — 1 год, 9 месяцаў і 16 дзён у зняволенні 

Жлобінскі актывіст Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі быў затрыманы на пачатку чэрвеня 2021 года. Яго абвінавацілі ва ўдзеле ў акцыя пратэсту ў жніўні 2020 года ў Жлобіне. 6 жніўня 2021 года суддзя суда Жлобінскага раёна Мікалай Сергяевіч прызначыў Канстанцінаву два гады калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Тэрмін палітвязень адбываў у барысаўскай калоніі № 14.

70-гадовы палітвязень Уладзімір Няпомняшчых — 2 гады, 3 месяцы і 8 дзён у зняволенні 

Уладзімір — гомельскі грамадскі актывіст, якога затрымалі 25 снежня 2020 года.

Палітвязня абвінавачвалі ў абразе памочніцы пракурора Гомеля Алесі Жураўскай у зале суда. Пасля абвяшчэння прысуду 26 лістапада 2020 г. Георгію Васіленку за падняты на флагштоку бел-чырвона-белы сцяг на гомельскай плошчы, дзе Жураўская падтрымлівала дзяржабвінавачванне, актывіст сказаў: «Арганізаваная злачынная група». Уладзімір Няпомняшчых віны не прызнаў і заявіў, што гэты выраз меў дачыненне да абвешчанага крымінальнага прысуду.

7 красавіка 2021 года яго асудзілі ла  2,5 гадоў калоніі агульнага рэжыму. Тэрмін ён адбываў у магілёўскай калоніі № 15.

Палітзняволеная Юлія Чамлай — 1 год і 6 месяцаў у зняволенні

Юлія Чамлай

Юлію затрымалі 30 верасня ў Крупках. Да затрымання яна працавала бібліятэкаркай і выхоўвала сына. Мінскі абласны суд 18 ліпеня прызначыў дзяўчынедва гады калоніі агульнага рэжыму. Яе абвінавацілі ў распальванні сацыяльнай варожасці альбо варажнечы (арт. 130 КК) і абразе Лукашэнкі (арт. 368 КК).

20 чэрвеня 2022 года КДБ унёс Юлію ў спіс "асобаў, датычных да тэрарыстычнай дзейнасці".

З кастрычніка 2022 года Юлія адбывала тэрмін у гомельскай жаночай калоніі № 4.

Тры палітвязні былі асуджаныя да "хатняй хіміі" і вызваленыя з СІЗА пасля суда   

bazhok.png
Людміла Бажок

У сакавіку беларускія суды ў абсалютнай большасці прызначалі палітвязням пазбаўленне волі. Толькі пяць чалавекі ў мінулым месяцы выйшлі на волю з СІЗА пасля суда — ім прызначылі "хатнюю хімію". Але гэтыя дадзеныя могуць быць няпоўныя, бо не ўсе вынікі судоў над палітвязнямі пакуль вядомыя праваабаронцам. Гэта:

Дайджэст вызваленых: у лютым 17 палітвязняў выйшлі на волю, цалкам адбыўшы тэрміны

За што палітзняволеныя адбывалі тэрміны і колькі іх утрымлівалі ў месцах няволі — распавядае "Вясна" ў штомесячным дайджэсце.

Крыніца: Дайджэст вызваленых: 12 палітвязняў у сакавіку цалкам адбылі тэрміны і выйшлі на волю