07.04.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, дыфамацыя У судзе Кастрычніцкага раёна Магілёва 31 сакавіка асудзілі Аляксандра Тучкова паводле ч. 1 арт. 368 (Абраза Лукашэнкі), арт. 369 (Абраза прадстаўніка ўлады) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Наталля Крашкіна прызначыла Аляксандру два гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыма.
Аляксандра затрымалі 9 студзеня 2023 года.
Мужчыну абвінавацілі ў тым, што ён у красавіку 2021 года пакінуў абразлівыя каментары ў бок Лукашэнкі і старшыні КДБ Івана Церцеля.
Дзяржабвінаваўца запрашваў для мужчыны тры гады калоніі. Але суддзя прызначыла Аляксандру 2 гады пазбаўлення волі.
Крыніца: Мужчыну асудзілі на два гады калоніі па двух дыфамацыйных артыкулах