10.04.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні У судзе Фрунзенскага раёна Мінска 30 сакавіка асудзілі палітзняволенага Яўгена Фіцава паводле ч.1 арт. 342 (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Юлія Крэпская прызначыла Яўгену тры гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу (“хатняй хіміі”).
Згодна з інфармацыяй праўладных тэлеграм-каналаў, хлопец быў затрыманы за ўдзел у акцыі пратэста ў 2020 годзе. Яму выставілі абвінавачанні паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу (Актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і змясцілі ў СІЗА-1.
Пасля вынясення прысуда палітвязня вызвалілі з-пад варты ў зале суда.
Яўген Фіцаў працаваў аператарам станкоў на Мінскім трактарным заводзе.
Крыніца: Палітвязня асудзілі па "народным" артыкуле на тры гады "хатняй хіміі"