17.04.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, дыфамацыя У судзе Пухавіцкага раёна 31 сакавіка асудзілі Аллу Высоцкую паводле арт. 369 (Абраза прадстаўніка ўлады), ч. 1 арт. 368 (Абраза Лукашэнкі) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Сяргей Васілеўскі прызначыў Але адзін год і шэсць месяцаў абмежавання волі і штраф 1110 беларускіх рублёў.
Жанчыну абвінавацілі ў тым, што яна ў красавіку 2022 года напісала са свайго мабільнага тэлефону ў адным з тэлеграм-каналаў абразлівы каментар у бок Лукашэнкі, а ў ліпені 2022 года – у бок прадстаўніка Узброеных сіл Беларусі.
Жанчына цалкам прызнала віну і раскаялася ў здзейсненым.
Але Высоцкай 54 гады. Жанчына мае на ўтрыманні непаўнагадовае дзіця.
Калі вы ведаеце падрабязнасці справы, просім вас даслаць нам інфармацыю на @Viasnainfo
Крыніца: 54-гадовую жанчыну асудзілі на паўтара года абмежавання волі па двух дыфамацыйных артыкулах