18.04.2023 Тэгі: крымінальны пераслед, дыфамацыя Андрэй Пуканаў. У Гомельскім раённым судзе 18 красавіка пачынаецца разгляд крымінальнай справы праваслаўнага верніка і бакалаўра багаслоўя Андрэя Пуканава. Яго абвінавачваюць у паклёпе на Аляксандра Лукашэнку паводле ч. 2 арт. 367 Крымінальнага кодэкса.

Справу разглядае суддзя Жана Баль.

Пуканава затрымалі 18 студзеня 2023 года. Сілавікі прыйшлі да яго на працу, а па месцы жыхарства быў праведзены ператрус. Да суда быў змешчаны ў СІЗА №3 Гомеля.  

Андрэй Пуканаў — настаўнік нямецкай мовы і бакалаўр багаслоўя, праваслаўны вернік. У Гомелі ён вядомы яшчэ як  краязнаўца, сябра Беларускага геаграфічнага таварыства. У 1990-я гады Андрэй быў сябрам краязнаўчай арганізацыі “Талака”, распрацоўваў аўтарскія курсы па геаграфіі для філіі Коласаўскага ліцэя ў Гомелі. Пазней займаўся грамадскай дзейнасцю, спрабаваў балатавацца ў Палату прадстаўнікоў.

Крыніца: Пачынаецца суд над праваслаўным вернікам, бакалаўрам багаслоўя Андрэем Пуканавым