18.04.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед Андрэй Трызубаў. У Кастрычніцкім судзе Мінска 17 красавіка вынесены прысуд 52-гадоваму актору тэатральна-музычнага калектыву «Гузікі» Андрэю Трызубаву. Яго абвінавацілі ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушылі грамадскі парадак, альбо ўдзеле ў іх (ч.1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса).

Працэс вяла суддзя Вольга Няборская.

Андрэй Трызубаў быў затрыманы раніцай 4 студзеня 2023 г. у Мінску па падазрэнні ва ўдзеле ў акцыях пратэсту восенню 2020 года. Пазней яго арыштавалі на 10 сутак і змясцілі на Акрэсціна. Пасля мужчыну перавялі ў СІЗА-1 Мінска.

Суд прызнаў актора вінаватым і пастанавіў пакараць абмежаваннем волі без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу тэрмінам на тры гады.

Крыніца: Тры гады "хатняй хіміі" прысудзілі актору Андрэю Трызубаву