21.04.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, грамадства, свабода мірных сходаў, рэпрэсіі Стала вядома, што чацвёртага красавіка 2023 году ў судзе Ленінскага раёну Мінску вынесены прысуд будаўніку Генадзю Буглаку. Яго прызналі вінаватым паводле арт. 342 Крымінальнага кодэксу і асудзілі да двух з паловай гадоў абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ — "хатняй хіміі".
Яго вызвалілі ў зале суда пасля абвяшчэння выраку. Да прысуду ён знаходзіўся пад вартай. Справу разгледзела суддзя Юльяна Шчоткіна.
Мужчыну прызналі вінаватым ва ўдзеле ў адным з Маршаў, падчас якога ён таксама "перашкаджаў руху транспартных сродкаў". Генадзь Буглак прызнаў віну і распавёў, што выходзіў на праезную частку і здымаў усё на тэлефон.
Крыніца: Будаўніка асудзілі да "хатняй хіміі" за ўдзел у Маршы