27.04.2023 Тэгі: акцыі, грамадства Сёлетняе традыцыйнае шэсце “Чарнобыльскі шлях” у 37-ю гадавіну аварыі на Чарнобыльскай АЭС прайшло ў польскай сталіцы пад лозунгам “Не ядзернай зброі ў Беларусі”.

У акцыі бралі ўдзел беларусы і ўкраінцы Варшавы, а таксама польскія актывісты. Марш пачаўся ад помніка Мікалаю Каперніку, традыцыйнаму месцу беларускіх акцый салідарнасці. Канцавым пунктам шэсця быў помнік польскай вучонай Марыі Складоўскай-Кюры. Напачатку з прамовамі выступілі палітыкі і прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці. Удзельнікі шэсця памянулі ахвяраў аварыі на ЧАЭС хвілінай цішыні. Публіцуем буйны фотарэпартаж з шэсця. 

Крыніца: “Не ядзернай зброі ў Беларусі!”. Як прайшоў “Чарнобыльскі шлях” у Варшаве. ШМАТ ФОТА