27.04.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, дыфамацыя У судзе Смаргонскага раёна 26 красавіка адбыўся суд па ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса за абразу Лукашэнкі над мясцовым жыхаром і ўраджэнцам Расіі Юрыем Краўчанкам. Прысуд вынесла суддзя Вікторыя Алянцэвіч.
Мужчыну абвінавацілі ў тым, што пасля распіцця алкагольных напоеў з сябрам каля крамы пасля затрымання супрацоўнікамі Смаргонскага РАУС лаяўся, у тым ліку на Лукашэнку за тое, што Беларусь не прызнала незалежнасць Абхазіі. Супрацоўнікі прыехалі атрымліваць мужчыну супрацоўнікі прыехалі за тое, што ён чапляўся да мінакоў, але ў выніку распачалі крымінальную справу па ч.1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса.
Юрый Краўчанка тройчы судзімы і неаднаразова прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці.
Крыніца: Жыхара Смаргоні асудзілі на 1,5 года калоніі за абразу Лукашэнкі