У Пінску павялічылася колькасць рэпрэсаваных за сакавіцкія акцыі недармаедаў з 12 да 18 грамадзян. Пра гэта паведаміла Беларускае Радыё Рацыя.
Як высветлілі мясцовыя грамадскія актывісты, штраф у памеры 20 базавых велічыняў атрымалі Руслан Гусейнаў і Аляксандр Аўсяенка. Прадстаўнік Руху «За Свабоду» Аляксандр Рамановіч упэўнены, што ўлады зараз працуюць на запужванне:
– Калі ўжо штрафуюць ці саджаюць простых людзей, не з апазіцыі, то гэта разлічана на тое, каб у людзей перамог страх над абурэннем. У людзей 2 пачуцці да ўладаў: гэта страх і абурэнне. І мэта ўладаў – каб перамог страх.
Нагадаем, што ў Пінску акцыі недармаедаў адбыліся на цэнтральнай плошчы 11-га і 26-га сакавіка. Некалькі пінчукоў, як журналіст Віктар Ярашук, актывісты Дзмітрый Сергіевіч і Людміла Недзеявец атрымалі пакаранні яшчэ напярэдадні акцый.
Крыніца: Пінск: судовы канвеер за «Маршы недармаедаў» працягваецца