29.04.2023 Тэгі: пераслед, затрыманні У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі і экстрэмісцкімі фармаваннямі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 29 красавіка збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.
Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:
|
У Беразіне апошнія месяцы адбываюцца затрыманні па палітычных матывах
З'явілася інфармацыя, што ў горадзе Беразіно, пачынаючы з сакавіка, адбываюцца затрыманні людзей, якія маюць дачыненне да пратэстаў. Людзей затрымліваюць на падставе некалі апублікаваных фотаздымках у сацсетках, а таксама проста па падазрэнні ў «нелаяльнасці да ўладаў». Затрыманні праводзіць мінскі АМАП.
Як паведамляюць мясцовыя жыхары, ІЧУ Бярэзінскага РАУС пастаянна запоўнены затрыманымі па палітычных матывах. Людзям звычайна прысуджаюць 15 сутак арышту, а пры затрыманні запалохваюць крымінальнымі артыкуламі і запісваюць «пакаяльныя відэа».
Аблавы сярод чыгуначнікаў
З'явіліся паведамленні пра «аблавы» па Беларусі гэтай ноччу — сярод затрыманых пенсіянеры і супрацоўнікі чыгункі
Пра гэта піша @dissidentBY.
У Гародні працягваецца пераслед людзей за нібыта распаўсюд “экстрэмісцкіх матэрыялаў”
Стала вядома імя яшчэ аднаго затрыманага. Гэта Павел Амплееў са Скідзеля.
А 29 красавіка гарадзенку Аліну Завадзкую будуць таксама судзіць за “распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў”. Яе у будынку суду Ленінскага раёну па артыкуле 19.11 ч. 2 КаАП РБ засудзіць Руслан Гурын.
Завадскую раней, 20 красавіка, ужо судзілі па частцы 1 артыкулу 24.4 КаАП РБ – за “Абразу службовай асобы пры выкананні ёй службовых паўнамоцтваў”.
Суд у Гродне ліквідаваў аб'яднанне літоўцаў "Гімціне"
28 красавіка Гарадзенскі абласны суд ліквідаваў грамадскае аб'яднанне літоўцаў» Гімціне " з вёскі Пеляса, паведамляе ТАСС.
Заяўнікам выступіла Галоўнае ўпраўленне юстыцыі Гродзенскага аблвыканкама. "Гімціне" - першае афіцыйна зарэгістраванае ў Беларусі грамадскае аб'яднанне літоўцаў. Паводле сайта just-grodno.gov.by, на 1 студзеня 2022 года колькасць членаў грамадскага аб'яднання складала 150 чалавек.
Аб'яднанне працуе з 1993 года на базе сярэдняй школы з літоўскай мовай навучання ў вёсцы Пеляса Гродзенскай вобласці. Да беларуска-літоўскай мяжы ад вёскі 13 км.
Чарговае затрыманне ў Гродна
Гродзенец Арцём Шчыпакін затрыманы за негатыўныя выказванні ў інтэрнэце на адрас беларускай міліцыі і расійскіх вайскоўцаў у кантэксце вайны ва Украіне, а таксама нібыта за рэгістрацыю ў чат-боце «Плана Перамога».
Беларуска атрымала «суткі» за тое, што пераслала дачцэ песню «Купалінка»
Пра гэта праваабаронцам распавяла былая арыштантка Акрэсціна, якая правяла там 15 сутак адміністрацыйнага арышту ў снежні мінулага года.
Інфармацыя дапаўняецца.
Крыніца: Аблавы ў Беразіно і сярод чыгуначнікаў: хроніка пераследу 29 красавіка