02.05.2023 Тэгі: суды, палітвязні, адвакатура У Мінскім гарадскім судзе 2 траўня пачынаюць разглядаць справу 40-гадовай адвакаткі Анастасіі Лазарэнкі. Працэс вядзе суддзя Святлана Чарапанава. Палітзняволеную судзяць паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэкса за "зліў дадзеных сілавікоў і суддзяў у тэлеграм-каналы", а таксама за кансультацыі пад Акрэсціна ў жніўні 2020-га. На волі ў яе засталіся сталы бацька і 19-гадовы сын, які з 16 год пакутуе на хваробу Крона.

Анастасія Лазарэнка

Адвакатку затрымалі 2 чэрвеня 2022 года — праз два дні пасля яе 40-годдзя. Сілавікі прыехалі да Анастасіі з аўтаматамі і ў бронекамізэльках, яны залезлі ў вокны і выламалі дзверы. 

Спачатку супраць яе ўзбудзілі крымінальную справу паводле ч. 3 арт. 130 КК за "перадачу дадзеных сілавікоў і суддзяў у тэлеграм-каналы". Але пазней ёйпрадя'вілі абвінавачванні паводлеарт. 203-1 КК (Незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі аб прыватным жыцці) іч. 1 арт. 342 КК (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак).

Паводле следства, яна нібыта арганізавала "несанкцыянаванае масавае мерапрыемства", калі праводзіла кансультацыю пад Акрэсціна ў жніўні 2020 года.

"Трымаецца годна!" — сябар адвакаткі Анастасіі Лазарэнка распавёў пра палітзняволеную

Сябар Анастасіі распавёў "Вясне" пра ейныя захапленні, сям’ю і настрой пасля затрымання.

Падтрымайце Анастасію грашовымі пераводамі, пасылкамі, медыцынскімі бандэролькамі, лістамі і тэлеграмамі: 

СІЗА-1, 220030, Мінск, Валадарскага, 2

Лазарэнка Анастасія Уладзіміраўна

Крыніца: У Мінску сёння пачынаецца суд над палітзняволенай адвакаткай Анастасіяй Лазарэнкай